Макей: Дадатковы кантынгент НАТО — не пагроза ваеннай бяспекі для Беларусі

Макей: Дадатковы кантынгент НАТО — не пагроза ваеннай бяспекі для Беларусі

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што наша краіне не разглядае размяшчэнне дадатковых кантынгетнаў НАТО на тэрыторыі суседніх краін як пагрозу ваеннай бяспецы.

“Мы бачым, што ў шэрагу нашых краін-суседзяў на Захадзе размяшчаюцца дадатковыя кантынгенты войскаў НАТО. Мы, вядома ж, адсочваем гэту сітуацыю. Мы не ўспрымаем гэта як наўпроставую пагрозу нашай ваеннай бяспецы, але мы разглядаем гэта як патэнцыйны выклік у ваеннай сферы, у пытаннях бяспекі для Рэспублікі Беларусь”, — заявіў Макей журналістам падчас свайго афіцыйнага візіту ў Кіеў.

Па словах кіраўніка знеўнепалітычнага ведамства, Беларусь старанна адсочвае сітуацыю і імкнецца прыняць на нацыянальным узроўні адэкватныя захады рэагавання. “Гэта тычыцца і ўвядзення ў строй новых відаў узбраення, якія нам удаецца ствараць, і павышэння боегатоўнасці, і многае іншае”, — цытуе міністра прэс-служба МЗС.

Уладзімір Макей знаходзіўся ў Кіеве 25-26 жніўня. Ён правёў сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, з прадстаўнікамі ўкраінскага ўраду, наведаў цырымонію адкрыцця жылога комплексу амбасады Беларусі ў Кіеве.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі