Макей: Мы давялі Расіі і Украіне свае прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі
Перад пачаткам сустрэчы кантактнай групы па Украіне экс-прэзідэнт Леанід Кучма сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.
У Мінску праходзіць сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Перад пачаткам сустрэчы Леанід Кучма, які прадстаўляе ўкраінскі бок, сустрэўся з кіраўніком беларускай дыпламатыі Уладзімірам Макеем.
Міністр замежных спраў паведаміў, што Беларусь шчыра зацікаўленая ў тым, каб ва Украіне як мага хутчэй запанавалі мір і стабільнасць. Ён нагадаў нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі, што ў нас ёсць бачанне таго, як можна было б урэгуляваць канфліктную сітуацыю ў гэтым рэгіёне. "Мы давялі гэта бачанне да нашых расійскіх калег і нашых украінскіх калег", — перадае прэс-служба МЗС словы Макея.
На яго думку, сёння ёсць унікальны шанец спыніць кровапраліцце і дасягнуць міру і згоды ва Украіне.
Фота — mfa.gov.by