Макей правёў перамовы з прэзідэнтам Балгарыі
5 лютага Уладзімір Макей правёў перамовы з прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. Яны не толькі абмеркавалі двухбаковыя адносіны краін, але пагаварылі і пра "бяспеку і стабільнасць нашага агульнага еўрапейскага кантынента".
Макей таксама сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага сходу Балгарыі Цветай Караянчавай.
Гэта першы ў гісторыі афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Балгарыю.
#Контакты между парламентами Республики #Беларусь и Республики #Болгария, взаимодействие в межпарламентских структурах - в фокусе встречи Министра иностранных дел Беларуси с Председателем Народного собрания Болгарии pic.twitter.com/agoJhvQu8h
— BelarusEmbBulgaria (@by_emb_bg) February 5, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.