Макей заклікаў швейцарскі і французскі бізнес інвеставаць у Беларусь

Макей заклікаў швейцарскі і французскі бізнес інвеставаць у Беларусь

Уладзімір Макей заклікаў швейцарскі і французскі бізнес інвеставаць у Беларусь. Міністр замежных спраў нашай краіны знаходзіцца з трохдзённым візітам у Швейцарыі. Ён выступіў у рамках дыскусіі высокага ўзроўню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Жэневе па тэматыцы глабальнай бяспекі (між іншым, гаварыў пра няздольнасць міжнароднай супольнасці сфармуляваць новыя правілы мірнага ўзаемадзеяння), наведаў беларуска-швейцарскі бізнес-форум у горадзе Жанто. Макей заявіў пра стабільнасць і надзейнасць умоў, створаных у нашай краіне для замежных кампаній. І прывёў прыклад — швейцарскае прадпрыемства Штадлер-Мінск, якое назваў адным з яркіх прыкладаў паспяховых заходніх інвестыцый у беларускую эканоміку, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны.

У сваім выступе міністр адзначыў, што ў працы з інвестарамі Беларусь не мае геаграфічных ці палітычных пераваг. Больш таго, наша краіна зацікаўлена ў стварэнні "адзінай еўразійскай эканамічнай прасторы з гарантыяй свабод перамяшчэння тавараў, паслуг, людзей і капіталаў ад Лісабона да Уладзівастока".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі