Максім Мірны прайграў у першым крузе на тэнісным турніры ў Касабланцы

Няўдала выступіў беларускі тэнісіст Максім Мірны на турніры ў мараканскай Касабланцы. 37-гадовы беларус 8 красавіка ўпершыню гуляў разам з 26-гадовым тэнісістам з Марока Мехдзі Дждзі. Іх пара прайграла іспанскаму дуэту Нікалас Альмагра / Гільерма Гарсія-Лопес ў двух сэтах — 2:6, 4:6, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, што гэты сезон Максім Мірны пачынаў з харвацкім тэнісістам Іванам Додзігам. Яны згулялі на трох турнірах. У Досе (Катар) яны выбылі пасля першага круга, у Мемфісе (ЗША) дайшлі да паўфіналу, а ў амерыканскім Дэлрэй-Біч прайгралі ў чвэрцьфінале.

Потым беларускі тэнісіст гуляў у пары з бразільцам Марсела Мела. У новазеландскім Оклендзе іх дуэт дайшоў да паўфіналу. На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў Мельбурне Мірны ўжо быў у пары з іспанцам Фелісіяна Лопесам. Там яны дабраліся да чвэрцьфіналу, а ў Маямі згулялі толькі адзін матч. У мексіканскім Акапулька ў тандэме з дамініканцам Віктарам Эстрэлам-Бургасам Мірны стаў паўфіналістам.

Фота — bymedia.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі