Маладафрантоўца Місюкевіча зноў дапыталі па справе аб "масавых беспарадках"
"Гэта ўжо трэці раз, калі мяне забіраюць проста з заняткаў", - распавёў Юльян Місюкевіч.
Місюкевіча забралі з лабараторнай работы. З ягоных словаў, супрацоўнікі КДБ Дзем’яновіч і Бычак паводзілі сябе карэктна. На допыт з універсітэта хлопца везлі "Мерсэдэсам", адзначае "Наша Ніва".