"Маладая Беларусь" вывесіла ў Мінску расцяжкі "Свабоду Сургану!" (фота)

Актывісты руху "Маладая Беларусь" 16 красавіка вывесілі ў Мінску 2 расцяжкі "Свабоду Сургану!". Адна з'явілася на праспекце Дзяржынскага, другая - на скрыжаванні вуліцы Жукава і праспекту Дзяржынскага.  Такім чынам маладыя людзі выказалі падтрымку актывісту руху Алегу Сургану, які зараз адбывае 6-месячны турэмны тэрмін за вывешванне бел-чырвона-белага сцягу ў Віцебску. Акцыя была прымеркаваная да Дня Салідарнасці.  

Расцяжкі правіселі некалькі гадзінаў, пасля чаго былі знятыя міліцыянтамі. Нікога з удзельнікаў акцыі не затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі