Малайзія перадала следчым з Нідэрландаў "чорныя скрыні" Боінга

Як адзначае BBC, брытанскі Аддзел па расследаванні авіяцыйных здарэнняў, размешчаны ў Фарнбара, — адна з дзвюх установаў у Еўропе, дзе ёсць абсталяванне для праслухоўвання "чорных скрыняў". Такое абсталяванне таксама ёсць у Францыі.

Нагадаем, што "Боінг" кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў крушэнне 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек на борце загінулі. Улады Украіны і краіны Захаду перакананыя, што самалёт быў збіты ракетай, выпушчанай баевікамі так званай "Данецкай народнай рэспублікі".

Фота — @vasyunin

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі