Марэк Сікора: Пакуль што блытаю расійскіх і беларускіх хакеістаў
У размове з карэспандэнтам Еўрарадыё галоўны трэнер мінскага "Дынама" паскардзіўся на два "абавязковыя" беларускія звяны і распавёў, што ў новым сезоне ў дынамаўцаў будзе каму і шайбы закідваць, і пастаяць за гонар клуба на кулаках (фота, відэа). Мінскае "Дынама" завяршае падрыхтоўку да сезона ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Міжсезонне ў дынамаўцаў выдалася гарачае. За "Дынама" прымусілі патурбавацца і змены ў кіраўніцтве, і трансферныя скандалы. Але, па словах выканаўцы абавязкаў гендырэктара клуба Аляксея Торбіна, усе непрыемныя інцыдэнты зараз вычарпаныя:
Торбін: "Я шмат размаўляў з хлопцамі і скажу так: ніякіх маральных нязручнасцяў у нашых адносінах не засталося. У клубе нармальная працоўная абстаноўка. Мы паціснулі адно аднаму рукі, я запрасіў іх у клуб. Мы заключылі кантракты і працуем. І не ўзгадваем пра мінулае".
Каб не насурочыць, "Дынама" зараз дасягнула найлепшай формы за апошні час. Каманда выдатна адпрацавала на зборах у Швейцарыі: горнае паветра і прыемныя +20 вельмі спрыялі інтэнсіўным, да 7 гадзінаў, трэніроўкам, якія любіць праводзіць трэнер каманды Марэк Сікора. Пасля збораў дунамаўцы прайгралі толькі адну з чатырох гульняў "Кубка прэзідэнта Казахстана", што праходзіў з 9 па 14 жніўня ў Астане. Ды і тую — па булітах.
Марэк Сікора пра кожнага з гульцоў "Дынама" (Мінск)
З сярэдзіны жніўня да трэніровак пасля траўмы вяртаецца форвард Яраслаў Чупрыс. Праўда, перад стартам сезона КХЛ "Дынама" збіраецца згуляць таварыскі матч з чэхаўскім "Віцязем", які мае славу самай жорсткай камандай лігі. Гэта можа скончыцца новымі траўмамі, але, на думку Аляксея Торбіна, рызыка апраўданая:
Торбін: "З гэтым партнёрам мы будзем гуляць вельмі часта, бо ён — у нашым дывізіёне. І нам трэба яшчэ падчас перадсезоннай падрыхтоўкі паспрабаваць знайсці супраць яго прыёмы, прыгледзецца да гульцоў, з якімі давядзецца сустрэцца за ачкі ў КХЛ. Траўмы траўмамі, але ў нас была менавіта такая матывацыя".
Сітуацыя ўскладняецца тым, што чэшскаму трэнеру складана арыентавацца паміж расійскімі і беларускімі хакеістамі ў складзе "Дынама":
Сікора: “Праблема ў тым, што я ўвесь час думаю, што расіяне — гэта таксама беларусы. І таму я памыляюся”.
У аналагічных стасунках са зборнай — але са зборнай Казахстана — знаходзіцца "Барыс" з Астаны — сапернік "Дынама" па новым для нашай каманды дывізіёне Тарасава. Шмат хто кажа, што каманды з дывізіёна Баброва — мацнейшыя, і "Дынама" пашанцавала. Але Аляксей Торбін так не лічыць:
Торбін: "Нашы сапернікі па дывізіёне Тарасава — "Северсталь", "Тарпеда" — у міжсезонне істотна ўзмацніліся. Правялі вялікую селекцыйную працу. Перад кожным з гэтых клубаў стаіць такая ж задача, як перад намі — трапіць у плэй-оф — і яны будуць рабіць усё магчымае і немагчымае, каб дасягнуць гэтага. Таму казаць, што нам пашанцавала, бо мы трапілі на больш слабыя каманды, чым маскоўскія, не варта".
У КХЛ "Дынама" чакае 54 гульні. Першую з іх клуб правядзе 9 верасня ў Мінску — якраз супраць "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. Сезон будзе доўгім і складаным, а матчы — відовішчнымі і захапляльнымі. Пажадаем нашым хакеістам удачы!