Марока адмовілася ад чэмпіянату Афрыкі па футболе з-за Эболы

Кантынентальнае першынства павінна было прайсці з 17 студзеня па 8 лютага 2015 году. Мараканскія ўлады просяць перанесці яго на чэрвень, або на студзень 2016 году. Аднак афрыканская канфедэрацыя футболу адхіліла запыт і запатрабавала вызначыцца да 8 лістапада. Паколькі міністэрства спорту Марока не змяніла свайго меркавання, краіна страціла правы гаспадыні будучага чэмпіянату.

Выканкам канфедэрацыі збярэцца 11 лістапада ў Каіры, каб абмеркаваць сітуацыю. Відавочна, што цяпер давядзецца шукаць для гульняў новы час і месца.

Генеральны сакратар Афрыканскай канфедэрацыі футболу Хішам Амрані заявіў ВВС, што рашэнне адмовіць мараканцам было прынятае пасля кансультацыяў з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, якая палічыла асцярогі перабольшанымі.

Паводле ацэнкі экспертаў САЗ, масавыя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы, не варта праводзіць толькі ў трох дзяржавах: Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі