Масавыя арышты ў Турцыі: за краты кінулі больш за 6 тысяч чалавек

Масавыя арышты ў Турцыі: за краты кінулі больш за 6 тысяч чалавек

У Турцыі працягваюцца масавыя арышты, за краты кінулі ўжо больш за 6 тысяч чалавек: і вайскоўцаў, і цывільных асобаў. Улады заяўляюць, што ўсе яны маюць дачыненне да спробы ваеннага перавароту, якая днямі была падаўленая ў Турцыі. Сярод арыштаваных — дзясяткі высокапастаўленых афіцэраў, ёсць і генералы, інфармуе meduza.io.

Прэзідэнт Таіп Эрдаган не выключае, што ў Канстытуцыю будзе вернутае смяротнае пакаранне. Пры гэтым ён спасылаецца на "патрабаванне народу" — падчас цырымоніі пахавання ахвяраў спробы ваеннага перавароту (загінулі 265 чалавек, сярод іх мяцежнікі склалі 104 чалавекі) тысячы прысутных скандавалі "хочам смяротнае пакаранне". Зразумела, што яны хацелі б, каб смерцю пакаралі арыштаваных мяцежнікаў. Раней пра магчымасць аднаўлення ў Турцыі смяротнага пакарання заявіў прэм'ер-міністр краіны.

"Правал перавароту — знак, што ў Турцыі нарастаюць ісламісцкія настроі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі