Машына з медыкамі наехала на нагу футбаліста, які чакаў дапамогі (відэа)
![Машына з медыкамі наехала на нагу футбаліста, які чакаў дапамогі (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/health-2640352_1280.jpg.webp?itok=-zRvl4sv)
Машына з медыкамі наехала на нагу футбаліста, які чакаў дапамогі. Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Бразіліі падчас матчу маладзёжнага Кубка Сан-Паўлу паміж камандамі "Трындадэ" і "Фламенга". У адным з эпізодаў траўму атрымаў паўабаронца першай каманды Бернарда. Ён не мог падняцца з газону, на поле выехаў спецыяльны аўтамабіль з медыкамі. Тады і адбылося здарэнне з наездам. На шчасце, для футбаліста не было сур'ёзных наступстваў, праз нейкі час ён змог падняцца і працягнуў гульню, інфармуе сайт ont.by.
— Drafts 2.0 (@drafts_2) 7 января 2019 г.