Масква ў шоку ад маштабаў беларускіх пратэстаў — Bloomberg
Людзі трымаюць плакат на адной з нядзельных акцый пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску / Еўрарадыё
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін упэўнены, што Аляксандр Лукашэнка не будзе скінуты са сваёй пасады ў выніку беларускіх пратэстаў, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў Крамлі. Пры гэтым, падкрэслівае выданне, расійскія ўлады здзіўленыя тым, што адбываецца ў Беларусі. І хоць Масква не давярае Лукашэнку, яна не можа змірыцца з прыходам да ўлады беларускай апазіцыі шляхам вулічных акцый. Таму збіраецца і далей падтрымліваць беларускага кіраўніка, пры гэтым падштурхоўваючы яго да паступовай перадачы ўлады.
У панядзелак 14 верасня Лукашэнка ляціць у Сочы на перамовы з Пуціным. Гэта будзе іх першая асабістая сустрэча пасля прэзідэнцкіх выбараў у выніку якіх, па дадзеных ЦВК, беларускі кіраўнік набраў 81,1% галасоў выбаршчыкаў. Кіраўнік Расіі стаў адным з нешматлікіх лідараў краін, якія павіншавалі Лукашэнку з перамогай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.