Матч Вікторыі Азаранкі ў Манрэалі адкладзены з-за праліўнога дажджу

Праліўны дождж сарваў паўфінальныя матчы адзіночнага разраду на турніры WTA ў Манрэалі.  Расіянка Святлана Кузняцова паспела згуляць з датчанкай Каралін Вазняцкі толькі два геймы (0:2). А беларуска Вікторыя Азаранка і расіянка Вера Званарова на корт не выходзілі.

"Прессбол" паведамляе, што абодва паўфіналы, як і фінал, мусяць адбыцца ў нядзелю. Аднак сіноптыкі зноў прагназуюць у Манрэалі дождж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі