Майдан адмаўляецца разыходзіцца і перасцерагае палітыкаў ад спробаў разгону
Прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў і супольнасці Майдану абнародавалі маніфест.
Яны заявілі, што не разыдуцца, пакуль не будуць выкананыя ўсе іх патрабаванні. Прадстаўнік Духоўнай Рады Майдану Аляксандр Крываносаў прыгразіў, што палітыкам не варта разганяць Майдан, перадае Радыё "Свабода".
Каардынатарка "Майдан-прэс-цэнтру" Наталля Салаўёва агучыла заяву, што Майдан не разыдзецца, пакуль не будуць выкананыя ягоныя патрабаванні.
Вось іх пералік: пакаранне злачынцаў; люстрацыя; пакет законаў для змены сістэмы ўлады; канстытуцыйны парадак у частцы абшчынаў; пакаранне вінаватых у масавых забойствах; стварэнне тэрытарыяльнай грамады Кіева па самакіраванні.
Абаронцы Майдана таксама лічаць неабходным стварыць на яго месцы матэрыяльна-асветніцкі комплекс. "Майдан павінен быць захаваны ў межах першай—чацвёртай барыкадаў. Ён павінен быць пешаходным", — падкрэсліла Салаўёва.
Фота — svaboda.org