Медык “Азоўсталі”, якая вярнулася з расійскага палону, нарадзіла дачку
Мар'яна Мамонава / t.me/AzovstalFamilies
Медык з “Азоўсталі” Мар'яна Мамонава нарадзіла дачку ў ноч на 25 верасня.
— Дзяўчынка нарадзілася каля 4 раніцы з вагой 3250 грамаў, ростам 57 см. Па словах родных, мама з дзіцем адчуваюць сябе добра, — паведамляе Асацыяцыя сем'яў аборанцаў “Азоўсталі”.
Мар’яна Мамонава трапіла ў палон у Марыупалі ў красавіку. 21 верасня вярнулася ва Украіну ў выніку абмена ваеннапалоннымі. Разам з ёй былі вызваленыя яшчэ 214 чалавек. Расія за гэта атрымала кума Пуціна Медзвядчука і 55 сваіх вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.