Меркель перад сустрэчай з Януковічам: Надзеі ўжо няма!

"У мяне няма надзеяў на заўтра, што будзе падпісанае пагадненне з Украінай", — цытуе словы Ангелы Меркель УНІАН. У той жа час канцлер адзначыла, што дзверы ЕС для Украіны застаюцца адчыненымі.



Тым часам прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прыляцеў у Вільню. Паводле некаторых крыніц, заўтра ён сустрэнецца з Ангелай Меркель. Сустрэча адбудзецца з ініцыятывы нямецкага боку.

Клічко: У пятніцу Януковіч сустрэнецца ў Вільні з Меркель

 

Нагадаем, урад Украіны на мінулым тыдні прыпыніў падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Дакумент мусіў быць падпісаны на саміце "Усходняга партнёрства", які ў чацвер пачаўся ў Вільні. У адказ на рашэнне ўраду па ўсёй Украіне пачаліся акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі