Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам — МЗС Эстоніі
Эва-Марыя Лійметс / delfi.ee
Аляксандр Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу на межах Еўропы, заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс у эфіры эстонскага тэлебачання.
Такім чынам Лійметс пракаментавала тэлефонную размову паміж канцлерам Германіі Ангелай Меркель і Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў панядзелак.
"Лукашэнка хоча, каб санкцыі былі спыненыя, каб яго прызналі кіраўніком дзяржавы, каб ён мог працягваць", — сказала міністр у інтэрв'ю ETV.
У сувязі з гэтым важна захаваць новае пашыранае пагадненне аб санкцыях, падрыхтаванае міністрамі замежных спраў Еўрасаюза, і ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, лічыць Лійметс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.