Меркель абмеркавала з Лукашэнкам міграцыйны крызіс

Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель / архіўнае фота AP​
Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель / архіўнае фота AP​

Аляксандр Лукашэнка і канцлер Германіі Ангела Меркель пагаварылі па тэлефоне вечарам 15 лістапада.

Прэс-служба Лукашэнкі адзначыла, што размова доўжылася 50 хвілін. Гэты час яны абмяркоўвалі міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕC. Закранулі і шляхі рашэння праблемы, а таксама пытанні гуманітарнай дапамогі.

Прэс-служба Меркель таксама пацвердзіла факт размовы. У паведамленні канцылярыі канцлера ўпор робіцца на неабходнасць прадастаўлення гуманітарнай дапамогі мігрантам, якія заселі на мяжы. У прэс-рэлізе не названая пасада Лукашэнкі, толькі "спадар" ("Herr").

Мігранты ў панядзелак уладкаваліся на тэрыторыі памежнага пераходу "Брузгі-Кузніца", яны разбілі тут намёты і спальнікі, развялі вогнішчы. Паводле розных ацэнак, іх налічваецца ад 2 тысяч да 3,5 тысяч чалавек. Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас заявіў, што мігранты павінны вярнуцца ў краіны, адкуль яны прыехалі. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў увечары 15 лістапада, што саюз не плануе прапускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі