Меркель у Кіеве будзе размаўляць аб перамір'і і фінансавай дапамозе
Візіту канцлера Нямеччыны ва Украіну адбудзецца ў суботу 23 жніўня.
Ангела Меркель правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Парашэнкам, прэм'ерам Яцанюком, а таксама з прадстаўнікамі розных рэгіёнаў Украіны, паведамляе афіцыйны сайт канцлера.
Галоўнай тэмай сустрэчы з Пятром Парашэнкам будзе магчымасць двухбаковага спынення агню. У офісе канцлера ФРГ лічаць, што гэта "з'яўляецца перадумовай для мірнага працэсу". Таксама на сустрэчах Меркель з прадстаўнікамі ўкраінскай ўлады будуць абмяркоўвацца "канкрэтныя формы фінансавай падтрымкі" з боку Германіі.
Акрамя перамоў з кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Украіны, Ангела Меркель запланавала правесці сустрэчу з мэрамі Кіева, Данецка і Львова, а таксама з прадстаўнікамі крымскіх татараў.