Мэт Элісан з мінскага “Дынама” закінуў 7 шайбаў у Матчы зорак КХЛ
Нападаючы мінскага хакейнага “Дынама” Мэт Элісан стаў самым выніковым гульцом на Матчы зорак КХЛ — ён закінуў ажно 7 шайбаў і паставіў рэкорд гэтага турніру. Элісан гуляў за каманду “Захада”, якая ў выніку перамагла каманду “Усходу” з лікам 28:23. Сустрэча праходзіла 23 студзеня ў Маскве.
Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі штогод збірае найлепшых гульцоў, якія выступаюць у КХЛ. Іх выбіраюць заўзятары, журналісты і кіраўніцтва Лігі. Сёлета ён праводзіўся ў восьмы раз.
Мэт Элісан стаў адзіным гульцом беларускага клуба, якога запрасілі на гэты матч.