Metallica выпусціла альбом пасля паўзы ў сем гадоў
Вокладка "72 Seasons"
Metallica выпусціла першы з 2016 года альбом. Ён называецца "72 Seasons".
На альбоме 12 трэкаў, якія гучаць крыху больш за 77 хвілінаў. У запісе ўдзельнічалі вакаліст Джэймс Хэтфілд, бубнач Ларс Ульрых, гітарыст Кірк Хэмет і бас-гітарыст Роберт Трухільё.
Рэліз выйшаў на ўласным лэйбле Metallica — Blackened Records. Гэта адзінаццаты паўнафарматны альбом гурта.
Раней Metallica збіралася выпусціць "72 Seasons" у лістападзе 2023 года — перад сусветным канцэртным турам. Ну але вось, маем альбом ужо цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.