Microsoft запусціла сервіс, які вызначае узрост па фота
Пакуль ён працуе не зусім дакладна, але выклікаў вялікі інтарэс карыстальнікаў.
Кампанія Microsoft запусціла сервіс how-old.net, які вызначае ўзрост чалавека па фатаздымку. Можна запампаваць сваё фота — і праграма пакажа ўзрост. Праўда, сістэма працуе не зусім дакладна. Падчас тэстаў яна завысіла узрост карэспандэнта Еўрарадыё на 5 гадоў. Праўда, больш старыя здымкі сістэма падпісвае меншым узростам, але усё адно завышае.
Сайт, які задумваўся як невялікі тэст, стаў вельмі папулярным. Кампанія адправіла спасылку на яго 50 тэстарам, але за некалькі гадзін на яго зайшло больш за 35 тысяч карыстальнікаў па ўсім свеце, - піша “Медуза”.