Сайт галасавання на выбарах у КР дагэтуль не запрацаваў

Хакеры, ілюстрацыйнае фота

Хакеры, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Да раніцы 12 траўня сайт для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду 4-га склікання так і не запрацаваў.

Гэта вынік буйной хакерскай атакі, якая вядзецца на сайт з вечара панядзелка.

"Яўка высокая, таварышы! Мільярд ахвочых прагаласаваць. На Трох Сланах такі ж ажыятаж. А вы кажаце, выбары не цікавыя", — іранізуе старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

У КР ідуць дзевяць блокаў. Тут можна вывучыць іх праграмы і зрабіць свой выбар.

Для ўдзелу ў галасаванні трэба пацвердзіць сваю асобу. Зрабіць гэта можна па сінім пашпарце Беларусі або па чырвоным пашпарце Новай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.