Мікалаеўка вызвалена, здаліся 50 баевікоў "Скарпіёна", сярод іх — расіяне
У пятніцу ўкраінскія вайскоўцы зламілі супраціўленне "апалчэнцаў" у гэтым пасёлку ў Данецкай вобласці і правялі яго "зачыстку".
Падчас баёў было знішчана да 150 баевікоў. Астатнія на чале з "палявым камандзірам" па мянушцы "Скарпіён" здаліся. Падчас "фільтрацыі" палонных сярод іх выявілі грамадзян Расіі.
Паведамляецца, што баевікі збіраліся выкарыстаць у якасці "жывога шчыта" жанчын і дзяцей, якіх у колькасці 150 чалавек сабралі ў падвале Дома культуры. Усіх іх вызвалілі ўкраінскія сілавікі (а сярод іх і байцы вядомага батальёна "Данбас"). Пра паспяховую аперацыю ўжо паведамілі прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.
Фота — ria.ru