Мікалай Чаргінец: Людзі Шэймана былі прафесіяналамі ў зборы кампрамату
Адстаўку дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана пракаментаваў старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Чаргінец. Паводле яго словаў, памылкай Шэймана было тое, што "ён не меў вакол
сябе прафесіяналаў, а калі і былі прафесіяналы, то ў плане пошуку
нейкіх, я б сказаў, кампраметуючых матэрыялаў на людзей. Часам проста
ўсё зводзілася да звядзення асабістых рахункаў, а не займаліся
па-буйному дзяржаўнымі справамі і не бачылі сваёй ролі ў абавязку
дзяржаве забяспечваць бяспеку грамадства".
Ад каментарыю наконт адстаўкі Генадзя Нявыгласа з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Чаргінец устрымаўся, паведамляе БелаПАН.
Ад каментарыю наконт адстаўкі Генадзя Нявыгласа з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Чаргінец устрымаўся, паведамляе БелаПАН.