Міліцыя збірае адбіткі пальцаў на біяфаку Гомельскага ўніверсітэта

Студэнтаў, выкладчыкаў і лабарантаў біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта выклікаюць у міліцыю па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня. У іх бяруць адбіткі пальцаў, а таксама аналіз на ДНК.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адна са студэнтак біяфаку ГДУ Наталля. Паводле яе слоў, першай пад увагу міліцыі трапіла кафедра хіміі. Пасля на размову з праваахоўнікамі адправяцца і астатнія студэнты і выкладчыкі.

Наталля: “У нас на факультэце ёсць некалькі кафедраў: батанікі, анатоміі, хіміі. Тыя, хто з хімічнай кафедры – яны першыя. Вам спачатку тэлефануюць, а потым выклікаюць па месцы жыхарства. Тыя, хто з Добруша, напрыклад, іх выклікалі туды. Але потым высвятлялася, што ў іх няма чагосьці, каб узяць неабходныя аналізы, таму адпраўлялі ў Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі