Мілінкевіч: мы маем гістарычны шанец вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю

2009 год прынёс вялікія выпрабаванні, але ён не пазбавіў беларусаў надзеі, надзеі на годны, цывілізаваны і еўрапейскі шлях развіцця і далейшага росквіту. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні беларусам лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. "Уключэнне нашай краіны ў праграму еўрапейскага супрацоўніцтва "Усходняе партнёрства" дае нам гістарычны шанец адбудаваць Беларусь і вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю", — зазначае Мілінкевіч

На яго думку, Беларусь знаходзіцца на парозе перамен. "Рэжым не вечны, таму нам сёння трэба думаць і дзейнічаць дзеля ўмацавання падмурку нашай незалежнасці, пашырэння дэмакратычных еўрапейскіх каштоўнасцяў у грамадстве, адстойвання правоў і годнасці кожнага чалавека. Нам трэба рабіць усё, каб гэтыя змены прынеслі большы дабрабыт у беларускія сем'і, адкрылі шырэйшую еўрапейскую перспектыву для ўсіх нас і нашых дзяцей, каб кожны беларус адчуваў сябе абароненым і патрэбным у гэты пераломны час, каб ён цаніў і дбаў пра існаванне сваёй беларускай нацыі і дзяржавы", — гаворыцца ў віншаванні.

"Няхай Новы 2010 год прынясе вам і вашым родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць, а таксама, нарэшце, упарадкаванне нашага агульнага дома — Беларусі", — цытуе словы Мілінкевіча БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі