Мінабароны Расіі: літары Z і V не нясуць спецыяльнай нагрузкі
Літары Z і V не нясуць спецыяльнай нагрузкі. У Мінабароны Расіі іх не лічаць "афіцыйнымі вайсковымі сімваламі". Пра гэта гаворыцца ў адказе на запыт, які дасылаў у гэтае ведамства дэпутат Маскоўскай думы ад кампартыі Яўген Ступін. Адказ падпісаў намеснік начальніка Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных сіл РФ Сяргей Гусеў.
"Спадзяюся, камусьці гэты адказ дапаможа пазбегнуць неабгрунтаванага прыцягнення да адказнасці пры выказванні стаўлення да літар замежных алфавітаў", — піша дэпутат.
Як вядома, згаданыя літары з'явіліся на расійскай ваеннай тэхніцы, якая ўварвалася ва Украіну 24 лютага. У далейшым іх стала актыўна выкарыстоўваць расійская прапаганда. А грамадзян, якія былі супраць публічнай дэманстрацыі згаданых літар, чакала адміністрацыйнае пакаранне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.