Мінадукацыі Беларусі зацвердзіла тэрміны ўступнай кампаніі
Зацверджаныя тэрміны
Мінадукацыі Беларусі сваёй пастановай зацвердзіла тэрміны ўступнай кампаніі ў 2024 годзе. Падаваць дакументы ў дзяржаўныя ВНУ бюджэтнікі і платнікі павінны з 12 да 17 ліпеня. 12-19 ліпеня дакументы будуць прымаць па напрамках адукацыі "Сельская гаспадарка", "Ветэрынарыя", "Рыбная гаспадарка" і "Ахова працы", а таксама ў ВНУ, якія рыхтуюць сілавікоў.
З 15 лістапада да 5 снежня — прыём дакументаў для тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.