Пачаў працу спецыялізаваны сайт для абітурыентаў
З'явіўся сайт для абітурыентаў
Спецыялізаваны сайт для абітурыентаў пачаў працу ў Беларусі. паведамляе Мінадукацыі.
Сайт abiturient.by дае інфармацыю пра асноўныя ВНУ, звесткі пра агульныя правілы прыёму і парадак прыёму ў ВНУ. Там можна знайсці статыстыку ўступных кампаній (у тым ліку мінулых гадоў), структуру кожнай ВНУ ды іншае.
Распрацоўшчыкі абяцаюць, што з дапамогай сайта абітурыенты могуць не толькі даведацца, у якіх установах адукацыі Беларусі вядзецца падрыхтоўка па выбраных спецыяльнасцях, але і параўнаюць свае паказчыкі пры паступленні сёлет з прахаднымі баламі мінулых гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.