Вучыць педагогаў і медыкаў у Беларусі маюць намер толькі на бюджэце

Платных мест в медвузах практически не останется 

Платных мест в медвузах практически не останется  / bsmu.by

Падрыхтоўка медыкаў і педагогаў у Беларусі амаль цалкам пераводзіцца на бюджэтную форму навучання, заявіў у эфіры СТБ міністр адукацыі Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, у гэтую ўступную кампанію "мы практычна цалкам перайшлі на бюджэтную форму атрымання адукацыі" на педагагічных і медыцынскіх спецыяльнасцях.

У прыватнасці, у медвузах "практычна 90% набору гэта будзе бюджэтны набор". Астатнія адсоткі гэта "пэўны пералік спецыяльнасцяў, які сёння ў нас не запатрабаваны эканомікай, але разам з тым моладзь хоча туды паступаць". У гэтых выпадках, як сказаў Іванец, "мы ідзем насустрач і прадугледжваем, каб у нашых ВНУ былі месцы для платнай формы атрымання адукацыі".

Нагадаем, у Беларусі назіраецца дэфіцыт медработнікаў і педагогаў. Частка лекараў была звольненая або звольнілася самастойна на фоне падаўлення пратэстаў. Улады прызналі праблему ўцечкі кадраў, Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай адукацыі, сярод іншага патрабаваў спыніць ад'езд абітурыентаў за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі