Выпускнікам ВНУ хочуць "кратна" павысіць суму кампенсацыі пры неадпрацоўцы
Андрэй Іванец
Суму кампенсацыі за неадпрацаванае размеркаванне для выпускнікоў беларускіх ВНУ хочуць павысіць у некалькі разоў. Такую прапанову агучыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
"Прапануем кратна павысіць суму кампенсацыі маладым спецыялістам у выпадку неадпрацоўкі па размеркаванні, а ў нейкіх выпадках, можа быць, цалкам адысці ад магчымасці кампенсацыі выдаткаў за вучобу. Таму што, скончыўшы ўніверсітэт, ты павінен стаць спецыялістам, а для гэтага мінімум два гады ты павінен адпрацаваць па сваёй прафесіі", — прыводзіць БЕЛТА яго словы.
Таксама чыноўнік прапануе па асобных спецыяльнасцях павялічыць тэрміны адпрацоўкі, у тым ліку і для мэтавікоў. Якія менавіта спецыяльнасці маюцца на ўвазе — не ўдакладняецца.
Як расказвала Еўрарадыё, 13 лютага Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў вышэйшую адукацыю і заявіў пра намер "страсянуць ВНУ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.