Мінчанка кінулася наперарэз прэзідэнцкаму картэжу (відэа)
Здарэнне адбылося каля станцыі метро "Трактарны завод".
Як вядома, цяпер у Мінску знаходзіцца дэлегацыя са Шры-Ланкі на чале з прэзідэнтам краіны. Картэж перамяшчаецца па горадзе ў суправаджэнні патрульных аўтамабіляў.
Аднак нават вялікая колькасць машын з уключанымі пробліскавымі маячкамі не бянтэжыць гараджан. На вуліцы Даўгабродскай жанчына стала перабягаць дарогу проста перад адным з Mercedes. Гэта адбылося ўжо пасля таго, як праехалі першыя міліцэйскія аўтамабілі, адзначае auto.onliner.by.
У відэароліку відаць, што кіроўца Mercedes прытармазіў, а потым стаў сігналіць.
Фота — auto.onliner.by