Мінчукі прыносяць у заапарк усё менш гародніны для жывёлаў

Мінчукі прыносяць у заапарк усё менш гародніны для жывёлаў

У Мінскім заапарку другі год запар праходзіць акцыя “Шчодры ўраджай”. Кожны ахвочы можа крыху падкарміць жывёлаў, якія жывуць за кратамі, садавіной і гароднінай з уласнага гарода. Аднак сёлета мінчукі прыносяць у заапарк заўважна менш, чым летась.

“У гэтым годзе вырашылі абвясціць збор гародніны крыху раней, у жніўні, — цытуе "Зялёны партал" метадыста Мінскага заапарка Наталля Мыслейка. — Але, мабыць, першы час людзі яшчэ былі ў адпачынках... Скардзіліся, што ўраджай яблыкаў дрэнны ў гэтым годзе. У асноўным неслі кабачкі, гарбузы і дробную бульбу.

Хацелася, вядома, больш сланечніка і кукурузы. Напрыклад, малпачкам вельмі цікава выкалупваць семечкі, гэта іх цікавіць і займае. Але ні таго, ні іншага нам не прыносілі”.

Супрацоўнікі заапарка супакойваюць: жывёлы не галадаюць. Але любая жывая істота часам не супраць паласавацца чым-небудзь смачненькім. 

Мінчукі прыносяць у заапарк усё менш гародніны для жывёлаў
Фота: greenbelarus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі