Мінчукоў клічуць на суботнік расчышчаць снег вакол машын
З такім зваротам да жыхароў сталіцы выступіла "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".
Як адначае interfax.by, што для ўдзелу ў суботніку неабходна звярнуцца ў ЖЭС ці ЖЭУ па месцы жыхарства. Там грамадзян забяспечаць неабходным інвентаром.
Паводле пункта 13 рашэння Мінгарсавета N139 ад 13 снежня 2000 года і Кодэкса Беларусі пра адміністрацыйныя правапарушэнні ўладальнікі, якія захоўваюць свае аўтамабілі на ўнутрыдваровых тэрыторыях, абавязаны своечасова прыбіраць праезную частку ад снегу і смецця на адлегласці не меней за 1 м вакол аўтамабіля.
Фота — interfax.by