Мінчукоў заклікаюць пазначаць беларускую мову як родную падчас перапісу

Чатыры тысячы асобнікаў газеты "Народная воля" са зваротам Таварыства беларускай мовы да грамадзян пазначаць беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва распаўсюдзілі сябры "Маладога фронту" ў сталіцы. Раздача газет адбывалася на плошчы Якуба Коласа і ў раёне станцыі метро "Партызанская", затрыманняў не было. "Людзі проста выхоплівалі газеты з рук, рэакцыя была вельмі пазітыўная", — кажа ўдзельнік інфармацыйнай акцыі Мікола Дземідзенка.

Прэс-служба "Маладога фронту" нагадвае, што з сярэдзіны кастрычніка ў Беларусі распачынаецца перапіс насельніцтва. Адным з самых галоўных пытанняў будзе родная мова. А сёлета, як вядома, уплывовая міжнародная арганізацыя ЮНЭСКА аднесла беларускую мову да ліку моваў, якім пагражае знікненне.

Колькасць людзей, якія лічаць беларускую мову роднай — адзін з паказчыкаў, на які мусяць арыентавацца ўлады пра правядзенні дзяржаўнай палітыкі, адзначаюць аўтары звароту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі