Мінэканомікі аналізуе сітуацыю з рамеснікамі ў Беларусі
Міністэрства эканомікі Беларусі паведаміла, што праводзіць "прававы маніторынг" — аналізуе эфектыўнасць прававога рэгулявання дзейнасці рамеснікаў. Як вядома, яна адбываецца ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы № 364 ад 9 кастрычніка 2017 года, які спрасціў рамесную дзейнасць. Чыноўнікі чакаюць прапановаў па ўдасканаленні яе рэгулявання і цікавяцца "праблемнымі пытаннямі".
За пяць гадоў колькасць рамеснікаў у нашай краіне вырасла ў чатыры разы, а з 2005-га — у сто разоў. У пачатку мінулага года іх налічвалася больш за 36 тысяч. З 2018-га рамеснікам дазволілі працаваць без афармлення ІП, гандляваць у майстэрнях, рэкламавацца ў інтэрнэце. Быў пашыраны пералік відаў дзейнасці, які можна ажыццяўляць без рэгістрацыі ІП, дазволілі браць на навучанне вучняў. Каб стаць рамеснікам, дастаткова заплаціць збор — адну базавую велічыню на год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.