Мінгандлю просіць буйныя гандлёвыя сеткі закупляць МАЗы

4 траўня ў Міністэрстве гандлю прайшла сустрэча з кіраўнікамі буйных гандлёвых сетак і арганізацыямі, падсправаздачнымі ведамству.

Як інфармуе tut.by, на сустрэчы міністр гандлю Валянцін Чаканаў паставіў задачу для ўсіх прысутных бліжэйшым часам вывучыць патрэбу і пастарацца набыць тэхніку, якая вырабляецца на ААТ "МАЗ". Міністр падкрэсліў, што сёння пры закупцы аўтамабіляў трэба падтрымаць айчыннага вытворцу і дапамагчы разгрузіць склады.
 
Дарэчы, буйныя гандлёвыя сеткі маюць вялікі грузавы аўтапарк. Напрыклад, па звестках на пачатак 2014 года ў "Еўраопце" ён складаўся з 89 машын — пераважна Mercedes і Scania. Беларускіх МАЗаў сярод іх толькі 9 штук.
 
Фота — mbm.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі