Мінгандлю прыпыніла дзейнасць 254 крамаў і кавярняў
Такія вынікі працы міністэрства пасля ўвядзення больш шырокіх паўнамоцтваў.
Мінгандлю прыпыніла дзейнасць 254 аб'ектаў за ўвесь час, пакуль атрымала больш шырокія паўнамоцтвы. Указ пра дадатковыя меры абароны правоў спажыўцоў Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня 2014 года.
З таго часу прайшло каля 7,5 месяцаў. Атрымліваецца, што Мінгандлю ў сярэднім прыпыняла дзейнасць па адным аб'екце штодзень і працавала без выходных. Такую інфармацыю была агучаная падчас прэс-канферэнцыі намесніцы міністра гандлю Ірыны Наркевіч.
Але ў ведамстве адзначаюць, што гэта няшмат, калі лічыць працэнт ад усіх аб'ектаў, якія кантралюе міністэрства. Так, пад кантролем знаходзіцца каля 100 тысяч аб'ектаў харчавання і гандлю.
Замежнікі ў Беларусі набылі па сістэме Tax Free тавараў на 13 мільярдаў