Мінгандлю зачыніла кавярню “Аазіс” у Раўбічах
Там прадавалі стравы з пратэрмінаваных прадуктаў.
Міністэрства гандлю прыпыніла працу кавярні “Аазіс” у Раўбічах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства. Такое рашэнне было прынятае па выніках праверкі гэтага аб’екта грамадскага харчавання. Кавярня належыць кампаніі “АртМьюзікЦэнтр” і зачыніцца з 1 чэрвеня.
Падставай для санкцый Мінгандлю сталі факты рэалізацыі і выкарыстання ў прыгатаванні страваў пратэрмінаванай прадукцыі, кошт якой перавысіў 3 мільёны рублёў, у тым ліку гатовых страваў. Таксама зафіксаваныя абважванні, парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання страваў і ў парадку ажыццяўлення кантролю над вырабленай прадукцыяй.
На выпраўленне парушэнняў кавярні даюць 10 дзён.
Фота: oazis.gusto.by