Мінгарвыканкам паслаў "Краму" у Мінкульт і Адміністрацыю прэзідэнта

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама рэкамендавала арганізатарам канцэрта гурта "Крама" падаць заяўку на яго правядзенне ў вышэйшую інстанцыю - Міністэрства культуры або адпаведны аддзел Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў арганізатар канцэрта Павел Кашырын. Нагадаем, заяўка на правядзенне канцэрта, прымеркаванага да выхаду новага альбома, была пададзена 15 сакавіка ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама.

Паводле слоў Кашырына, адмовы ў правядзенні канцэрта не было, але не было і дазволу. Арганізатары канцэрта, які раней планавалася правесці ў сярэдзіне траўня, маюць намер падаць заяўку ў вышэйзгаданыя структуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі