Мінгарвыканкам: Універсам “Цэнтральны” пакуль ніхто не зачыняе

У пачатку тыдня ў сацыяльных сетках з’явіліся паведамленні, што замест універсама “Цэнтральны” у Мінску з’явіцца рэстаран і казіно. У Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Еўрарадыё запэўнілі, што крама застанецца на ранейшым месцы, а інфармацыя пра гульнявыя ўстановы — непраўдзівыя чуткі.

Супрацоўніца ўпраўлення: “Учора гаварылі з дырэктарам, планаў на закрыццё пакуль няма. Калі такое будзе, то адразу з’явіцца інфармацыя. Пакуль ні інфармацыі пра рамонт, ні рэстаўрацыю няма. Гэта крама мае гісторыю”.

Фота: 34mag.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі