Міністр абароны Беларусі раскрыў дэталі вучэнняў "Захад-2017"

Міністр абароны Беларусі раскрыў дэталі вучэнняў "Захад-2017"

У беларуска-расійскіх вайсковых вучэннях "Захад-2017" будуць удзельнічаць да 12 700 вайскоўцаў і 680 адзінак баявой тэхнікі. Пра гэта міністр абароны нашай краіны Андрэй Раўкоў паведаміў у інтэрв'ю расійскаму інфармагенцтву ТАСС

Вучэнні "Захад-2017" адбудуцца ў верасні на шасці палігонах — "Лепельскі", "Барысаўскі", "Лосвіда", "Асіповіцкі", палігонах Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны "Ружанскі" і "Даманаўскі". Акрамя таго, вучэнні пройдуць на ўчастку мясцовасці каля населенага пункта Дрэтунь.

"Што тычыцца маштабу вучэнняў, то гэта самае буйное мерапрыемства сумеснай аператыўнай падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін", — адзначыў Раўкоў. Па яго словах, ад Беларусі будуць удзельнічаць каля 7200 чалавек, ад Расіі — каля 3000

Беларускі міністр назваў кан'юнктурнымі домысламі меркаванне, што расійскія войскі могуць застацца на тэрыторыі нашай краіны пасля вучэнняў. Таксама ён абверг думку, быццам вучэнні "Захад-2017" маюць наступальны характар ​​і накіраваныя супраць краін Балтыі і Польшчы.

Раўкоў дадаў, што на "Захад-2017" у Беларусі чакаюць міжнародных назіральнікаў з ААН, АБСЕ, НАТА, АДКБ, СНД, міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Украіны, Польшчы, Літвы ды Латвіі — агулам каля 80 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі