Міністр абароны пракаментаваў відэа з бронетэхнікай, якая рухаецца ў Кіеў
У каментарах да відэа цягніка, на якім перавозіцца бронетэхніка, адзначаецца, што гэта прыкмета ўвядзення надзвычайнага становішча.
Раней з'яўлялася інфармацыя, што прэзідэнт Украіны ў панядзелак можа яго ўвесці ў Кіеве ці ва ўсёй Украіне.
Украінскія тэлежурналісты датэлефанаваліся да міністра абароны Паўло Лебедзева. Ён назваў гэтую інфармацыю правакацыяй.
Лебедзеў: "Вайскоўцы ўдзельнічаюць, калі ўводзіцца надзвычайны стан. А ў нас, я не ведаю, значыць, няма яго, гэтага надзвычайнага стану...".
Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча (хроніка падзеяў, відэа)
Фота — Reuters