Міністр фінансаў мяркуе, што "Арэшнік" дапаможа зняць санкцыі з Мінска
Юрый Селіверстаў
Размяшчэнне ў Беларусі расійскага ракетнага комплексу "Арэшнік" дапаможа весці дыялог з партнёрамі, а то і ўвогуле зняць санкцыі з афіцыйнага Мінска. Пра гэта заявілі лукашэнкаўскія міністры.
На сустрэчы з Пуціным у Мінску 6 снежня Лукашэнка зноў папрасіў размясціць у Беларусі "Арэшнік". Той дапусціў пастаўку ў другой палове 2025 года.
Журналіст крамлёўскага пулу Аляксандр Юнашаў спытаўся ў лукашэнкаўскага міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, ці не выкліча такое размяшчэнне новыя заходнія санкцыі. "Ужо столькі санкцый увялі, што ўжо не ведаюць, на што санкцыі ўводзіць", — адказаў кіраўнік МЗС і пагадзіўся з расійскім прапагандыстам, што з "Арэшнікам" будзе лягчэй весці дыялог з партнёрамі.
У іх размову ўмяшаўся міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. На яго думку, размяшчэнне "Арэшніка" ў Беларусі можа прывесці да таго, што Захад адменіць санкцыі: "Можа, здымуць санкцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.