РБ і РФ падпісалі дамову аб гарантыях бяспекі, там ёсць пункт пра ядзерную зброю
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, ілюстрацыйнае фота
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі пагадненне аб гарантыях бяспекі.
Пра змест гэтага дакумента амаль нічога невядома. Але выявілася, што ў дакуменце вядзецца гаворка пра тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. "Размова ў тым ліку ідзе і пра расійскую тактычную ядзерную зброю, размешчаную на прапанову прэзідэнта Беларусі на тэрыторыі беларускай рэспублікі", — цытуе словы Пуціна дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што ў пагадненні прадугледжваюцца ўзаемныя гарантыі бяспекі — як з боку Расіі, так і з боку Беларусі.
У Вашынгтоне на слуханнях камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе публічны прадстаўнік арганізацыі BelPol Мацвей Купрэйчык заявіў, што гэтае пагадненне дазволіць Маскве размясціць на тэрыторыі Беларусі новыя вайсковыя базы і кантынгенты войскаў. Таксама, на думку Купрэйчыка, гэты дакумент прадугледжвае адпраўку беларускіх грамадзян на вайну супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.