Міністры замежных спраў ЕС заклікалі Брытанію хутчэй сыходзіць з саюза

Міністры замежных спраў ЕС заклікалі Брытанію хутчэй сыходзіць з саюза

Міністры замежных спраў ЕС заклікалі Брытанію хутчэй сыходзіць з саюза. На рэферэндуме 52% брытанцаў выказаліся за выхад з Еўрасаюза. Меркавалася, што гэты працэс можа зацягнуцца на некалькі гадоў. Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што перамовы пра выхад Брытаніі з ЕС павінны пачацца як мага хутчэй, інфармуе ВВС. Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран раней заявіў, што збіраецца пайсці ў адстаўку да кастрычніка, каб яго пераемнік змог удзельнічаць у гэтых перамовах.

Экстраннае пасяджэнне прадстаўнікоў шасці краін-заснавальніц Еўрасаюза прайшло 25 чэрвеня ў Берліне. Па словах Штайнмаера, жаданне хутчэй правесці перамовы выклікана тым, што неабходна "пакласці канец няпэўнасці". Гэта дазволіць Еўрасаюзу "сканцэнтравацца на будучым Еўропы".

Міністр замежных спраў Нідэрландаў Берт Кундэрс адзначыў, што палітычны вакуум непрымальны для кантынента. Таму трэба "перавярнуць старонку". А вось канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сказала, што не будзе прыспешваць пачатак перамоваў.

Што чакае Беларусь пасля выхаду Брытаніі з Еўрасаюза

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі