Мінпрацы: колькасць беспрацоўных у Беларусі расце
Працоўная кніжка / БЕЛТА
Колькасць беспрацоўных у Беларусі расце. Гэта вынікае з дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: на пачатак сакавіка 2021 года ў Беларусі было зарэгістравана 8,3 тысячы беспрацоўных, якія былі на ўліку ў цэнтрах занятасці. Месяц таму іх было крыху менш — 8,1 тысячы.
Больш за ўсё беспрацоўных у Брэсцкай вобласці — 1,5 тысячы.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі і ў параўнанні з 1 сакавіка 2020 года не змяніўся.
Аднак у статыстыку Мінпрацы не ўваходзяць тыя, хто шукае працу самастойна, таму можна смела сцвярджаць, што фактычная беспрацоўе ў Беларусі гораздоо вышэй афіцыйнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.