Мінск і Масква працягваюць абмяркоўваць пастаўкі беларускіх прадуктаў

Мінск і Масква працягваюць абмяркоўваць пастаўкі беларускіх прадуктаў

Мінск і Масква працягваюць абмяркоўваць пытанне паставак беларускіх прадуктаў. Міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў заявіў, што “комплекс пытанняў” можа быць урэгуляваны ў бліжэйшы час. Паводле яго слоў, беларускія і расійскія спецыялісты ў “актыўнай працоўнай фазе” перамоваў. Яны мусяць урэгуляваць спрэчныя пытанні, праблемы, “якія назапасіліся”, інфармуе РІА “Новости”.

Як вядома, важны крок да вырашэння пытання са зняццем забароны на пастаўкі прадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў быў зроблены ў пачатку красавіка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пасля гэтага нашу краіну наведалі інспектары “Рассельгаснагляду”. Былі зняты санкцыі з двух прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі